Акно ў дзікую прыроду:
назіранні за птушкамі, сафары па прыродных запаведніках

   Дзікая прырода побач!

Жадаеце дакрануцца да свету дзікай прыроды? Мы арганізуем падарожжы выхаднога дня ў самыя запаветныя куткі Беларусі. Там мы назіраем за дзікімі звярамі: аленямі, казулямі, ласямі, вывучаем і кальцуем птушак, знаёмімся з разнастайнымі біятопамі, якія можна ўбачыць толькі на поўначы ці поўдні краіны.