Роспіс "пісанкі" (ад слова "пісаць", "запісваць інфармацыю") - гэта від народнай творчасці, дэкаратыўнага мастацтва, які ўяўляе сабой роспіс яйкі ўручную арнаментальнымі ўзорамі. Майстар пры дапамозе спецыяльнай прылады «пісачка-пэндзлі» наносіць на яйка гарачым воскам узоры, піша іх па адмысловых правілах, закладвае пэўны намер... Для таго каб распісанае яйка стала абярэгам, майстру трэба валодаць ведамі традыцый, інфармацыяй аб сіле і значэннях сімвалаў, знакаў і арнаментаў, аб іх уплыве на чалавека.

У сілу абераговай пісанкі на яйку, у яе здольнасць абараніць ад злых духаў верылі нашы продкі. "Пісанкі", пакрытыя сотнямі малюнкаў, пісаліся круглы год - на здароўе, каханне і працяг роду, дастатак і ўраджай, на абарону ад бед і ворагаў. Гатовыя вырабы захоўвалі дамы на алтары, у чырвоным куце, пачыталі як святыню, верылі ў яе чараўніцтва. Выкідваць абярэгавыя яйкі было нельга - толькі спаліць ці закапаць у зямлю...

 

Шукайце расклад зборных тураў у календары

Звяжыцеся з намі  для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа

10:00 Сустракаемся на м. Барысаўскі тракт

10:30 Экскурсія па музею беларускага народнага мастацтва

11:30 Майстар-клас па стварэнню пісанкі

14:00 Абед

15:30 Ад’езд у Мінск

Больш даведацца пра беларускае народнае мастацтва мы зможам на экскурсіі ў філіяле Нацыяналага дзяржаўнага музея ў Раўбічах. Сапраўды, беларускае мастацтва непаўторнае і ўнікальнае. Яно вельмі мяккае і дэлікатнае. Гэта ўменне з самага дасяжнага і простага матэрыялу простымі крокамі зрабіць сапраўдны твор. А пасля экскурсіі пачнем вывучацца.

Урокі працы з вялікоднымі яйкамі нам правядзе супрацоўніца музея Таццяна Еўгеньеўна. Да кожнай сустрэчы са сваімі “вучнямі” Таццяна рыхтуецца загадзя - падбірае спецыяльныя яйкі. Па выніках майстар-класа ў вас застаюцца не толькі пісанкі-абярэгі, але і самае галоўнае - веды аб іх стварэнні і каштоўнасці .

 

Кошт:

*кошт індывідуальнага/карпаратыўнага падарожжа разлічваецца па запыце.

Дарослыя 75 BYN
Дзеці 65 BYN

Еду в путешествие!

За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами