Беларускі саламяны павук – гэта і абярэг, і ўпрыгожванне і твор мастацтва. Ён прыносіць у хату шчасце і забяспечвае дабрабыт. Лічылася, што ўсё ліхое, усе перашкоды заблытаюцца ў павуцінне.
Нашыя продкі рабілі павука штогод, а праз пэўны час спалівалі яго. І потым зноў рабілі новы. Часам у хаце магло быць некалькі такіх саламяных цудаў,  у кожным пакоі віселі павукі.
Стварэнне павкоў- гэта сусветная каштоўнасць. Амаль усе народнасці мелі здольнасці стварэння рэчаў першай неабходнасці і ўпрыгожванняўз з прыродных матэрыялаў. Зараз гэтыя традыцыя адраджаюцца ў Германіі, Францыі, Літве. Вядмы таксама асаблівасці афрыканскіх павукоў. Назвы ва ўсіх розныя, але сэнс адзіны. Гэта сведчыць аб тым,што нашыя продкі былі заўседы ў павуцінне трэндаў свету.

 

Шукайце расклад зборных тураў у календары

Звяжыцеся з намі  для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа

10:00 Сустракаемся на м. Барысаўскі тракт

10:30 Экскурсія па музею беларускага народнага мастацтва

11:30 Майстар-клас па стварэнню павука (Масленічнага ці Вясновага)

14:00 Абед са смачнымі блінамі

15:30 Ад’езд у Мінск

Больш даведацца пра беларускае народнае мастацтва мы зможам у філіяле Нацыяналага дзяржаўнага музея ў Раўбічах. Сапраўды, беларускае мастацтва непаўторнае і ўнікальнае. Яно вельмі мяккае і дэлікатнае. Гэта ўменне з самага дасяжнага і простага матэрыялу простымі крокамі зрабіць сапраўдны твор.

Урокі працы з саломкай нам правядзе супрацоўніца музея Таццяна Еўгеньеўна. Да кожнай сустрэчы са сваімі “вучнямі” Таццяна рыхтуецца загадзя, робіць самаляныя бусіны, зорачкі і розныя упрыгожванні, каб потым было зручней сабраць павука. Па выніках майстар-класа ў кожнай ўдзельніцы атрымоўваецца ўнікальны павук (падобный на сваю гаспадыню) , а самае галоўнае - веды аб стварэнні павука i яго гісторыі застануцца назаўседы.

Ну і куды ж у Масленіцу без бліноў 🙂

Кошт:

*кошт індывідуальнага/карпаратыўнага падарожжа разлічваецца па запыце.

Дарослыя .. BYN
Дзеці .. BYN

Еду в путешествие!

За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами