Палессе вельмі прываблівае ўвесну , у пору разліваў , калі Мора Герадота не мае краёў. Але ў мае вады ўсе менш, а нагад для вандровак не змяншаецца. Мы едзем на Тураўшчышу, каб атрымаць асалоду ад квітнеючых садоў і пахаў вясны. Каб адчуць Палессе і пачаставацца традыцыйнымі палескімі стравамі. Каб пазнаёміцца з самабытнымі вясковымі абрадамі і традыцыямі.

Па-першае, мы адправімся да гаспадыні Алены Браніславаўны ў харчэўню “Палюшкі”...

 

Шукайце расклад зборных тураў у календары

Звяжыцеся з намі  для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа

7:30 Выезд з Мінска

Прагулка па экалагічнай трапе “Цар-Сасна” у нацыянальгым парку Прыпяцкі, аглядная экскурсія па Тураву.

Застолле ў харчэўне “Палюшкі”, абед ад гаспадыні Алены Браніславаўны

Знаёмства з палескім прадвясельным абрадам , падрыхтоўка да вяселля. Музычная, танцавальная і спеўная праграма.

Вяртанне ў Мінск пасля 21:30

Алена - сапраўдная чараўніца, якая ведае ўсе сакрэты мясцовай кухні і вельмі цікава распавядае пра звычаі і асаблівасці паўдневага рэгіёну. Гатаваць абед мы будем разам, у яблыневым садзе на кастрышчы, і накрыем абрусам стол на вуліцы. Алена распавядзе пра сваю зацікаўленнасць забытыми стравами і сапраўднай беларусскай кухняй і навучыць нас хітрыкам на кухні. Нас чакаюць неверагодныя гісторыі і вельмі смачныя стравы. Потраўка, крупеня, шчыпак фаршырованы і шмат чаго.

Каб “нагуляць” апетыт мы будзем шмат гулять, дыхаць паўдневым паветрам , наведаем нацыянальны парк “Прыпяцкі” і будзем шпацыраваць па Тураву.

 

Пасля смачнага абеда мы паедзем у славутую вёску Пагост, якая вядома далёка за межамі нашай краіны дзякуючы абрадам і калекцыі аўтэнтычных песень, якія захаваліся тут. Рэкамендуем паглядзець фільм Дачка Прыпяці, пра жыццё Кацярыны Панчэні. Зараз яе справу працягвае Ірына, якая будзе сустракаць нас у Пагосце.

У мясцовым клубе будуць музыкі і адбудзецца перадвясельны абрад, мы будзем вадзіць вясновы карагод і спяваць. Ірына распавядзе пра мясцовыя забабоны і правілы. Акрамя таго, усе госці змогуць памераць святочныя сукенкі і гарнітуры. Здымкі напамяць застануцца назаўжды, а эмоцыі і пачуцці будуць саграваць вельмі доўга.

 

 

 

Кошт:

У кошт уключаны:
-трансфер
-экскурсійнае абслугоўванне
-абед
-абрад ў вёске Пагост

*кошт індывідуальнага/карпаратыўнага падарожжа разлічваецца па запыце.

Дарослыя 220 BYN

Еду в путешествие!

За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами