У адбымках зорак: бясконцая прыгажосць роднага неба
Гэта аўтарская экскурсія з Віктарам Малышчыцам - фізікам і астраномам, дзякуючы якому шмат беларусаў пабачылі прыгажосць зорнага неба над нашай краінай. Падчас нашай начной вандроўкі мы даведаемся, якія сузор'і вылучаюць астраномы на небе, як іх шукаць, якія гісторыя звязаныя з іх узнікненнем, якімі гэтыя сузор'і бачылі беларусы. А пасля зможам убачыць праз акуляр тэлескопа планеты Юпітэр і Сатурн, падвойныя зоркі, зорныя скопішчы і туманнасці. Пры гэтым можна будзе задаць любыя пытанні пра космас, якія вас хвалявалі раней.
Экскурсія можа быць перанесена праз неспрыяльнае надвор'е! Дакладна гэта будзе вядома толькі ў дзень правядзення мерапрыемства.
Фота: Віктар Малышчыц
Ищите расписание сборных туров в календаре
Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия
22:00 - Ад'езд з Мінска (месца сустрэчы мы дасылаем усім зарэгістраваным удзельнікам).
22:30 - Прыязджаем на месца правядзення экскурсіі (прыкладна 50 км ад горада, месца без шуму ад святла).
22:30-02:00 - Экскурсія па зорным небе. Падчас нашай вандроўкі мы даведаемся, якія сузор'і вылучаюць астраномы на небе, як іх шукаць, якія гісторыя звязаныя з іх узнікненнем, якімі гэтыя сузор'і бачылі беларусы. А пасля зможам убачыць праз акуляр тэлескопа планеты Юпітэр і Сатурн, падвойныя зоркі, зорныя скопішчы і туманнасці. Пры гэтым можна будзе задаць любыя пытанні пра космас, якія вас хвалявалі раней.
02:30 - Вяртаемся ў Мінск (на месца старту).
Назва нашай вандроўкі адсылае да таго самага відэа, якое калісьці абляцела ўвесь беларускі інтэрнэт: time-lapse 2013 году, дзе прыгожыя архітэктурныя і прыродныя аб'екты зняты ў абдымках зорнага неба.
Гэты тур мы робім унікальным падарункам для нашых пастаянных турыстаў: для ўладальнікаў нашай карткі экскурсія бясплатная. Безумоўна, мы будзем рады знаку вашай удзячнасці (чаявым), але гэта не абавязкова. Колькасць месцаў без аплаты абмежаваная (зараз гэта адно месца ў кожным падарожжы).
Відэа: Віктар Малышчыц
Стоимость:
Уключана ў кошт:
- трансфер з Менску і назад;
- экскурсія з Віктарам Малышчыцам;
- абсталяванне (тэлескоп).
5-11 гадоў
Ўсяго 1 месца без аплаты
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями и знакомствами