Шклянкі, талеркі, келіхі і вазы могуць быць незвычаўнымі і неверагодна цікавымі. Героі нашай вандроўкі – мастацкія творы са шкла, майстры-вытворцы рознакаляровых фігур, калекцыі , калекцыянеры і беларускія славутасці.

Мы наведаем унікальнае прадпрыемства –Шклозавод “Неман” у Бярозаўцы. Кожнаму беларусу вядомы дэлікатныя нёманскія вырабы, амаль у кожнай сям’і ёсць экспанаты і нешта незвычайнае нёманскае. Гісторыя вытворчасці і праца шкловыдзьмувалькаў заслугоўвае нашай увагі і павагі.

Сам завод мае вялікую гісторыю. Напряцягу ўсяго часу ўдасканальваюцца формы і колеры, захоўваецца тэхналогія і магія. Так, сапраўды, на вытворчасці шмат чароўнага і захапляльнага. Вельмі цяжка часам ўявіць, што чалавек можа зрабіць мастацкі шэдэўр са звычайнага пяску і кварцу. Мы пабачым цыкл вытворчасці і даведаемся сакрэты незвычайнай прафесіі.

Фото: Александр Комиссаров

Ищите расписание сборных туров в календаре

Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия

8:00 Выезд з Мінску ад ст. м Малінаўка

10:30 -12:00 Наведванне музею шкла і вытворчасці крысталю

12:30 Абед у кафэ

13:30 – 15:00 Знаемства з гаспадарамі Галерэі Качана, экскурсія. Чаяванне

16:00-18:30 Наведванне касцела, шпацыр па Навагрудку

20:30/21:00 Вяртанне ў Мінск

*таймінг вандроўкі можа змяняцца

Фото: Ольга Скробот

 

Пасля шклозаводу мы працягнем захапляцца шкляным мастацтвам  г. Навагрудке. Мы пазнаёмімся з калекцыянеркай Жаннай і яе незвычайным добразычлівым светапоглядам. Спадарыня акрамя сваёй уласнай калекцыі шкла пазнаёміць нас са светам мастацтва свойго мужа, сучаснага знакамbnfuf мастака Кастуся Качана.

 

 

Навагрудак  - першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага і горад, дзе столькі гісторыі , што нават у галаве не ўкладваецца.

Каб даведацца больш пра гісторыю і магічнасць гэтага месца, мы наведаем касцёл Святога Міхаіла Арханёла, спусцімся ў крыпту, паслухаем арган і паднімемся да яго наверх, каб пабачыць сваімы вачыма такі складаны інструмент.

І калі хопіць сіл 🙂 то нас будзе чакаць шпацыр па цэнтры Навагрудка, які дае турыстам самыя нечаканыя эмоцыі.

 

Фото: Ольга Скробот

Кошт:

Уключана ў кошт:

- трансфер;
- наведванне музея і вытворчасці шклозавода “Неман”;
- абед у кафэ;
- наведванне мастацкай галереі Кастуся Качана;
- экскурсія па касцёлу, міні-канцэрт;

 

Дарослыя 250 BYN
Дзеці 230 BYN

школьнага ўзросту

З карткай турыста 230 BYN

Еду ў вандроўку!

За новымі уражаннямі і прыемнымі знаёмствамі