Зімовая пара - час рамёстваў, рукадзелля і чараўніцтва.

Як вядома, беларуская выцінанка напрыканцы 2024 года была ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецва ЮНЭСКА  і з’яўляецца сімвалам і брэндам Беларусі!

Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы. І з самага дзяцінтва мы ўпрыгожваем вокны папяровымі сняжынкамі, выразаем розныя ўзоры, жывел, калядныя і зімовыя сюжэты...А ў руках сапраўдных майстрыц папера ажывае і ператвараецца ў сапраўдныя творы мастацтва.

Фота:  https://vytinanka.by

Шукайце расклад зборных тураў у календары

Звяжыцеся з намі  для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа

8:30 Сустракаемся на чугуначным вакзале

8:52-10:42 Шлях да Маладзечна на электрычцы:)

11:00-12:30 Экскурсія

13:00 Абед

14:00-16:00 Майстар-клас па выцінанцы

17:25 Ад’езд цягніка бізнес–класа

18:20 Вярнанне ў Мінск

Фота:  https://vytinanka.by

 

Сёння выцінанка перажывае другое нараджэнне. Яе паказваюць у музеях, з ёй робяць арт-аб'екты на выставах, яе купляюць дахаты.

1  лютага мы адправімся ў "сталіцу" выцінанкі - Маладзечна. Падчас вандроўкі мы даведаемся аб гісторыі адраджэння забытага папяровага мастацтва, пазнаёмімся з самай  знакамітай школай выцінанкі і, канешне, самі будзем ствараць мастацкі твор!

У “дзівосны свет выцінанкі” нас будзе суправаджаць знакамітая Лізавета Чырвонцава - мастачка, якая прысвяціла больш за 30 гадоў працы з выцінанкай. Яе творы складаюць вялікую колькасць экспазіцый у беларускіх і замежных музеях, а таксама знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Менавіта яе выцінанка красуецца ў Мінскім метро і з яе выцінанкамі робяць гадзіннікі. Лізавета з дынастыі беларускіх выцінашчыц і яе досвед – сапраўдны скарб для нас усіх.

 

 

Кошт:

Уключана ў кошт:
  • экскурсія па музеі;
  • майстар-клас па стварэнню выцінанцы;
Не ўключана ў кошт:
  • квіткі на электрычку (3 р. квіток "Мінск-Маладзечна" і 11 р. "Маладзечна–Мінск")
  • абед у кафе Маладзечна;
Дарослыя 70 BYN

Еду ў вандроўку!

За новымі уражаннямі і знаёмствамі