Між дрэў, бы ў вяночку, адкрыецца воку
Там возера Свіцязь, як дзіва.
Бы хтосьці чысцюткую шыбу звысоку
Сюды апусціў беражліва. ( А. Міцкевіч “Свіцязь”)

Напрыгажэйшаму і чароўнаму возеру каля г. Наваградак прысвечаны паэмы, вершы, легенды, песні і нашыя думкі. Гэта магічнае і чароўнае месца, дзе ў любы час прыемна гуляць уздоўж берага, сядзець на беразе, марыць і адпачываць, чытаць класікаў і адчуваць “душу Возера”.

Мы самі вельмі часта прыязджаем да возера ў розныя сезоны, але у новым сезоне нашых вандровак мы запланавалі пешы маршрут вакол аднаго з самых празрыстых азёр разам з вамі!

Ищите расписание сборных туров в календаре

Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия

8:00 Выезд з Мінску ад ст. м Малінаўка.

10:00 -13:30 Наведванне музея А.Міцкевіча, аглядная экскурсія па Навагрудку.

13:30 Абед у кафэ ў Навагрудку.

14:45 – 18:00 Пешы паход вакол возера Свяцязь(5 км).

Вяртанне ў Мінск каля 22:00.

*таймінг вандроўкі можа змяняцца

Па-першае, мы паедзем у Навагрудак  - першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага і горад, дзе столькі гісторыі , што нават у галаве не ўкладваецца. Мы наведаем музей Міцкевіча, пачастуем у кавярне каву "Міцкевіча", а потым нас чакае шпацыр па гораду з мясцовай гідам, дзе працягнецца наша знаёмства з жыццем Міцкевіча і гісторыяй Навагрудка.

А пасля абеду нас чакаюць веснавыя колеры, шкляная раўніна возера і новыя захапленні. Мы едзем да Свіцязя!

Маршрут вакол возера закальцаваны, і мы пройдзем 5,5 кіламетраў таямнічымі ізвілістымі сцежкамі. Мэта нашай вандроўкі - прыгожыя краявіды, мілаванне прыродай і захапленне мясцовасцю, якую так паэтычна апісваў Міцкевіч і якую пазней празвалі "беларускай Швейцарыяй", бо гэта самая горная мясцовасць нашай краіны!

Кошт:

Уключана ў кошт:

- трансфер;
- экскурсіі;
- абед у кафэ.

 

Дарослыя 200 BYN

Еду в путешествие!

За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами