Калі і слухаць гісторыю стварэння Мінска - то толькі ў "Старым Менску" разам з Глебам Лабадзенка!

Адкрыйце для сябе неверагодны свет жыцця нашых продкаў 1000 гадоў таму! На аграсядзібе ў в. Гарадзішча звыш 500 экспанатаў Х- ХІ стагоддзяў, безліч найцікавейшых прадметаў і каштоўнасцей. Мы наведаем дзве экспазіцыйныя залы і замчышча, пройдземся шляхамі Усяслава Чарадзея  і ўспомнім урокі гісторыі.

Аграсядзіба “Стары Менск” знаходзіцца за 150 метраў ад Археалагічнага комплекса на рацэ Менка, замчышча Х стагоддзя, дзе пачынаўся і першыя два стагоддзі знаходзіўся Менск. Ужо 90 гадоў тут ідуць археалагічныя раскопкі, знойдзеныя тысячы экспанатаў. Яны даюць добрае разуменне ўсіх сфераў жыцця тагачасных людзей.

 

Шукайце расклад зборных тураў у календары

Звяжыцеся з намі  для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа

10:20 Сустракаемся ў сядзібе “Стары Менск”

10:30-12:00 Наведванне экспазіцый сядзібы, знаёмства з гісторыей г. Менска

12:00-14:30 Майстар-клас па “відзікам”

14:30 Абед

15:00-16:00/16:30 Аглядная экскурсія па Замчышчу “Стары Менск”

*таймінг вандроўкі можа змяняцца

Мы шмат ведаем пра маляваныя дываны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча, але амаль нічога пра людзей, якія малявалі ў тыя ж часы на шкле і такім чынам таксама дазвалялі беларусам упрыгожыць свае хаты.

Такое мастацтва завуць інсітным, ці наіўным. А асаблівая назва малюнкаў на шкле – відзікі. Росквіт гэтых малюнкаў прыпаў на пяцідзесятыя гады, калі людзі ў вёсках хацелі дадаць у жыццё кроплю святла, надзеі і квяцістай радасці. Сярод "відзікаў" можна сустрэць карцінкі розных жанраў: інтэр’ерныя карцінкі, карцінкі-рамкі для фотаздымкаў, абразкоў і абразы.

Пазнаёміцца з дзівосным светам відзікаў нам дамапожа Воля Трубач. Дзякуючы ёй у Беларусі з'явілася аблічбаваная калекцыя роспісу па шкле з усёй краіны! Зараз у ёй налічваецца каля 140 фотаздымкаў.

У 2023 годзе традыцыйны роспіс па шкле афіцыйна прызналі аб'ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі! І мы з вамі пад кіраўніцтвам Волі будзем ствараць свае карціны-відзікі.

Кошт:

Уключана ў кошт:
  • экскурсія па сядзібе-музею Стары Менск;
  • майстар-клас па "відзікам";
  • абед.
Дарослыя 150 BYN

Еду ў вандроўку!

За новымі уражаннямі і знаёмствамі