Палессе вельмі прываблівае ўвесну , у пору разліваў, калі Мора Герадота не мае краёў. Але потым вады ўсё менш, а нагад для вандровак не змяншаецца. Мы едзем на Тураўшчышу, каб адчуць Палессе і пачаставацца традыцыйнымі палескімі стравамі. Каб пазнаёміцца з самабытнымі вясковымі абрадамі і традыцыямі. Каб пабачыць сапраўдныя "кветкі" Палесся: цудоўных жанчын, ахоўніц традыцый беларусаў.

Па-першае, мы адправімся да гаспадыні Алены Браніславаўны ў харчэўню “Палюшкі”...

 

Шукайце расклад зборных тураў у календары

Звяжыцеся з намі  для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа

8:30 Выезд з Мінска

12:30 Прыезд у г Тураў

Застолле ў харчэўне “Палюшкі”, абед ад гаспадыні Алены Браніславаўны.

Пераезд у в. Пагост. Знаёмства з палескім прадвясельным абрадам, падрыхтоўка да вяселля. Музычная, танцавальная і спеўная праграма. Чаяванне

Вяртанне ў Мінск пасля 21:30

Алена - сапраўдная чараўніца, якая ведае ўсе сакрэты мясцовай кухні і вельмі цікава распавядае пра звычаі і асаблівасці паўдневага рэгіёну. Яна ў 52 гады змяніла сваё жыццё на 180 градусаў, каб зараз была чарга жадаючых пачаставацца яе прысмакамі.

Накрыем абрусам стол на вуліцы ці ва ўтульнай хаце, дзе Алена распавядзе пра сваю зацікаўленнасць забытымі стравамі і сапраўднай беларусскай кухняй і навучыць нас хітрыкам на кухні. Нас чакаюць неверагодныя гісторыі і вельмі смачныя стравы.

 

 

Пасля смачнага абеда мы паедзем у славутую вёску Пагост, якая вядома далёка за межамі нашай краіны дзякуючы абрадам і калекцыі аўтэнтычных песень, якія захаваліся тут. Рэкамендуем паглядзець фільм Дачка Прыпяці, пра жыццё Кацярыны Панчэні. Зараз яе справу працягвае Ірына, якая будзе сустракаць нас у Пагосце.

У мясцовым клубе будуць музыкі і адбудзецца перадвясельны абрад, мы будзем вадзіць вясновы карагод і спяваць. Ірына распавядзе пра мясцовыя забабоны і правілы. Акрамя таго, усе госці змогуць памераць святочныя сукенкі і гарнітуры. Здымкі напамяць застануцца назаўжды, а эмоцыі і пачуцці будуць саграваць вельмі доўга.

 

 

 

Кошт:

У кошт уключаны:
  • трансфер;
  • абед;
  • экскурсійнае абслугоўванне;
  • абрад ў вёске Пагост.
Дарослыя 220 BYN

*кошт індывідуальнага/карпаратыўнага падарожжа разлічваецца па запыце.

Еду в путешествие!

За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами