Калі і слухаць гісторыю стварэння Мінска - то толькі ў "Старым Менску" разам з Глебам Лабадзенка!
Адкрыйце для сябе неверагодны свет жыцця нашых продкаў 1000 гадоў таму! На аграсядзібе ў в. Гарадзішча звыш 500 экспанатаў Х- ХІ стагоддзяў, безліч найцікавейшых прадметаў і каштоўнасцей. Мы наведаем дзве экспазіцыйныя залы і замчышча, пройдземся шляхамі Усяслава Чарадзея і ўспомнім урокі гісторыі.
Аграсядзіба “Стары Менск” знаходзіцца за 150 метраў ад Археалагічнага комплекса на рацэ Менка, замчышча Х стагоддзя, дзе пачынаўся і першыя два стагоддзі знаходзіўся Менск. Ужо 90 гадоў тут ідуць археалагічныя раскопкі, знойдзеныя тысячы экспанатаў. Яны даюць добрае разуменне ўсіх сфераў жыцця тагачасных людзей.
А яшчэ будзем натхняцца археалагічнымі знаходкамі шматлікіх упрыгожванняў нашых продкаў, каб зрабіць свае ўласныя пацеркі.
Фота: Скробат Вольгі
Шукайце расклад зборных тураў у календары
Звяжыцеся з намі для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа
10:20 Сустракаемся ў сядзібе “Стары Менск”
10:30-12:00 Наведванне экспазіцый сядзібы, знаёмства з гісторыей г. Менска
12:00-13:00 Лекцыя Ганна Сілівончык
13:00-13:30 Чаяванне
13:30-16:00 Майстар-клас па стварэнню пацерак
*таймінг вандроўкі можа змяняццаА далей мы знаёмімся з вядомай этнаграфіняй Ганнай Сілівончык, якая распавядзе ўсё пра цудоўны свет пацерак. Мы даведаемся пра віды ўпрыгожванняў, сімвалы і колеры, рэгіянальныя асаблівасці пацерак.
Вобраз беларускай жанчыны гістарычна цесна звязаны з прыгажосцю і сімволікай традыцыйных упрыгожванняў, сярод якіх пацеркі займалі асаблівае месца. Гэта не проста аздоба — гэта моцны культурны код, адлюстраванне эстэтычных ідэалаў і светапогляду. Пацеркі (мышкі, каралі) у беларускім строі выконвалі не толькі дэкаратыўную, але і абярэжную, сацыяльную функцыі. Іх насілі як дзяўчыны, так і замужнія жанчыны, часта перадаючы з пакалення ў пакаленне.
Мы паспрабуем зрабіць свою непаўторную аздобу і натхніцца прастатой і веліччу нашага беларускага скарба.
Кошт:
Уключана ў кошт:
- экскурсія па сядзібе-музею Стары Менск;
- лекцыя і майстар-клас;
- чаяванне
Еду ў вандроўку!
За новымі уражаннямі і знаёмствамі









