Містэрыя – гэта тэатралізаваны паказ, драма на біблейскую тэму. І мы будзем не проста глядачамі, мы будзем самі удзельнікамі гэтага перформансу , акунемся ў прошлае, адчуем усю моц гісторыі і сучаснасці.
Рэжысёр Містэрыі – вядомы беларускі дзеяч мастацтва, напісаў сцэнарый менавіта для касцела і нас, беларусаў.
Містэрыя акунае ў старонкі гіторыі Навагрудка, і гэта гісторыя датычыцца любога чалавека, незалежна ад яго рэлігіі і светапогляду.
Фота: Вольга Скробат
У праграме:
- Начная Містэрыя
(Ночыць мы будзем у келіях манахаў (магчыма аднамеснае рассяленне), а вячэраць і снедаць будзем у сталовай касцела)
- Арганны канцэрт і арганны лікбез. Ксендз Павел распавядзе пра беларускія арганы, пра іх фізіку і асаблівасць арганных "струн", а таксама можна будзе самастойна націснуць некалькі акордаў ці самім нешта сыграць на механічным 200-летнім аргане.
- Экскурсія па Галерэе Касцела. Касцел – прастора для плэнэраў сучаснага мастацства.Тут шмат унікальнага і каштоўнага. (спойлераў не будзе)
- Аглядная экскурсія на гораду, вузкім вулачкам і каларытным дворыкам. Абавязкова наведаем кавярню і выпьем каву “Адам Міцкевіч”
- Наведванне прыватнай галерэі Кастуся Качана і знаёмста з калекцыянеркай нёманскага шкла і ўсялякіх прыгажосцей - Жаннай.
Кошт:
Дарослыя
па запыту
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами