Беларускі саламяны павук - гэта і абярэг, і ўпрыгожванне і твор мастацтва.

Ён прыносіць у хату шчасце і забяспечвае дабрабыт. Лічылася, што ўсё ліхое, усе перашкоды заблытаюцца ў павуцінне.

Нашы продкі рабілі павука штогод, а праз пэўны час спалівалі яго. І потым зноў рабілі новы. Пачатак года спраўлялі раней акурат з прыходам вясны. Таму на масленіцу мы і робім павука.

Стварэнне павкоў - гэта сусветная каштоўнасць. Амаль усе народнасці мелі здольнасці стварэння рэчаў першай неабходнасці і ўпрыгожванняўз з прыродных матэрыялаў. Зараз гэтыя традыцыя адраджаюцца ў Германіі, Францыі, Літве. Вядомы таксама асаблівасці афрыканскіх павукоў. Назвы ва ўсіх розныя, але сэнс адзіны. Гэта сведчыць аб тым, што нашыя продкі былі заўседы ў павуцінне трэндаў свету.

 

Шукайце расклад зборных тураў у календары

Звяжыцеся з намі  для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа

10:00 Сустракаемся на м. Барысаўскі тракт

10:30 Экскурсія па музею беларускага народнага мастацтва

11:30 Майстар-клас па стварэнню павука

14:00 Абед

15:30 Ад’езд у Мінск

Больш даведацца пра беларускае народнае мастацтва мы зможам у філіяле Нацыяналага дзяржаўнага музея ў Раўбічах. Сапраўды, беларускае мастацтва непаўторнае і ўнікальнае. Яно вельмі мяккае і дэлікатнае. Гэта ўменне з самага дасяжнага і простага матэрыялу простымі крокамі зрабіць сапраўдны твор.

Урокі працы з саломкай нам правядзе супрацоўніца музея Таццяна Еўгеньеўна. Да кожнай сустрэчы са сваімі “вучнямі” Таццяна рыхтуецца загадзя, робіць саламяныя бусіны, зорачкі і розныя упрыгожванні, каб потым было зручней сабраць павука. Па выніках майстар-класа ў кожнай ўдзельніцы атрымоўваецца ўнікальны павук (падобный на сваю гаспадыню) , а самае галоўнае - веды аб стварэнні павука i яго гісторыі застануцца назаўседы.

 

Кошт:

Уключана ў кошт:

- трансфер на мікрааўтобусе;
- экскурсія па музеі;
- майстар-клас;
- абед у кафэ;

Дарослыя 95 BYN
Дзеці 85 BYN

Еду в путешествие!

За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами