Маляванка ці маляваныя дываны былі папулярны ў 1920-я гады ў вёсках па ўсёй Беларусі.
Але развіццё прамысловасці і масавая вытворчасць “дываноў з аленямі” выцеснілі аўтэнтычныя і ўнікальныя вырабы. Маляванкі распісваліся ўручную мясцовымі мастакамі, часта самавукамі. І такія таленавітыя майстры былі па ўсёй Беларусі, амаль у кожным раёне. Гэты від мастацства быў не такім масавым і папулярным, як ткацтва, але выклікаў шмат захаплення.
Такія каляровыя і стракатыя дываны маглі замаўляць сабя нявесты на вяселле ў якасці абярэга. Так упрыгожвалі свае хаты вясковыя беларусы.
Фота: 34travel.me
Шукайце расклад зборных тураў у календары
Звяжыцеся з намі для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа
9:00 Сустрэча на чугуначным вакзале
9:20-9:54 Едзем на электрычцы ў Заслаўе
10:30 Экскурсія па музею Маляванкі
11:30 Майстар- клас па роспісу шопера
13:30 Абед у кавярні
14:30 Аглядная экскурсія па Заслаўю
Вернемся ў Мінск пасля 18:00 – шчаслівыя, натхненыя і з прыгожымі торбамі:)
Гэты від мастацства быў страчаны і амаль знік з гісторыі нашых вёсак. Аднак намаганнямі беларускага мастака Уладзіміра Басылыгі маляванка вярнулася ў наш свет і радуе сваёй разнастайнасцю. "Маё дзяцінства праходзіла пад дываном, які намалявала Алена Кіш. Ён з'яўляўся мне ў снах"- казаў Уладзімір.
Менавіта ў Заслаўе мастак Басалыга перадаў музею сваю калекцыю, дываны пасля рэстаўрацыі і шматлікія гісторыі з жыцця вясковых беларусаў. Прапануем паглядзець маленькі фільм пра жыцце і творчасць Алены.
У экспазіцыі музея шмат работ з неўсталяваным аўтарствам. Асобнае месца займаюць Маляванкі Алены Кіш і Язэпа Драздовіча, самых яскравых мастакоў, якія ўжо з'яўляюцца брэндам Беларусі.
Зараз шэдэўрамі Алены ды Язэпа натхняюцца дызайнеры: робяць с элементамі маляванак гадзіннікі, шаўковыя хусткі, брошкі і нават фільмы для планетарыя.
Мы адпраўляемся ў Заслаўе, каб задаць усе пытанні мастацтвазнаўцам музея, адчуць моц колера, вясковых наіўных сюжэтаў і назаўседы палюбіць маляванку.
У канешне, мы будзець самі маляваць яркімі фарбамі, упрыгожваць свае торбы-шоперы па мытывах маляваных дываноў Алены Кіш.
Фота: 34travel.me
Кошт:
Уключана ў кошт:
- экскурсія па музеі;
- экскурсія па Заслаўю;
- майстар-клас па стварэнню торбы-шопера з фарбамі;
Не ўключана ў кошт:
- квіткі на электрычку да Заслаўя і назад
- абед у кафе Заслаўя;
Еду ў вандроўку!
За новымі уражаннямі і знаёмствамі