Валанцёрскі турызм: сумяшчаем карыснае з прыемным
Гэта вандроўка ў сядзібу вядомага ў сусвеце, але не на радзіме - Якуба Наркевіча-Ёдкі. У такіх падарожжаў ёсць сапраўдны глыбокі сэнс, бо вы напрамую дапамагаеце з аднаўленнем культурнай спадчыны. Але не бракуе тут і прыемных прыгодніцкіх авантур! Бо нашу вандроўку суправаджае Валянціна, якая распавядае пра навукоўца, як пра свайго лепшага сябра. Яна ведае гісторыі і прыгоды з яго жыцця і з захапленнем распавядае пра фізіку, складаную навуку і адкрыцці беларуса. Якуб нарадзіўся ў 1847 годзе, але праз час Валянціна нясе любоў да чалавека, верыць у будучыню даследаванняў і развіццё тэорыі і практыкі Наркевіча-Ёдкі.
Фото: Ольга Скробот
Ищите расписание сборных туров в календаре
Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия
8:00 ад'езд з Мінска
9:00 знаёмства з галоўнай валанцёркай Валянцінай, экскурсія па сядзібе
10:30 інструктаж, праца
13:00 абед
14:30 вольны час для прагулак
16:30 ад'езд
Можна дадаць актыўнасці па замове.Замежныя газеты называлі прафесара Наркевіча-Ёдку «электрычным чалавекам» і высока шанавалі яго навуковыя дасягненні. У Наднёмане ён займаўся не толькі фізікай, але і медыцынай, біялогіяй, музыкай. На адной з вежаў сядзібы Якуб устанавіў некалькі труб, якія пры парывах ветру выдавалі розныя гукі. На тэрыторыі маёнтка ён даследаваў уплыў электрычнасці на рост раслін. Таксама вучоны арганізаваў тут санаторый, дзе спрабаваў лячыць лёгачных хворых.
Пасля смерці Наркевіча-Ёдкі ў 1905 годзе сядзіба пачала прыходзіць у запусценне. Да Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся дзіцячы санаторый. Але падчас вайны партызаны ўзарвалі былы палац, каб будынак не змаглі захапіць немцы. Сёння сядзіба мае патрэбу ў рэканструкцыі.
Стоимость:
У кошт уключаны:
- камфортны трансфер;
- смачны абед;
- гістарычная экскурсія.
разлічваецца па запыту
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами