Загадкі спадарожніка ў мінулым і сучасным.
Гэта аўтарскае падарожжа з Віктарам Малышчыцам - фізікам і астраномам, дзякуючы якому шмат беларусаў пабачылі прыгажосць зорнага неба над нашай краінай. Мы будзем назіраць за найбольш зручным для вывучэння нябесным целам, да якога рукой падаць. Нас чакае назіранне за МЕСЯЦАМ ў самы вялікі ў Беларусі тэлескоп! Наш спадарожнік па-ранейшаму пакідае шмат пытанняў без адказу і не перастае цікавіць астраномаў. Паслухаем лекцыю пра спадарожнік Зямлі і зададзім пытанні пра месяц і космас, якія нас хвалявалі раней.
Фота: Воля Скробат і Віктар Малышчыц
Ищите расписание сборных туров в календаре
Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия
19:00 Сустрэча сядзібе "Стары Менск". Экскурсія па старажытным гарадзішчы ў в. Гарадзішча. Менавіта тут знаходзіўся далетапісны Мінск, на беразе ракі Менкі пры ўпадзенні ў яе ручая Дунай. Знаёмства з найважнейшым археалагічным помнікам краіны.
20:30 Лекцыя Віктара Малышчыца “Факты пра Месяц і загадкі нашага галоўнага спадарожніка”. Месца лекцыі: прастора сядзібы “Стары Менск”.
22:00-23:00 Назіранне за месяцам ў самы вялікі ў Беларусі тэлескоп!
Праграма можа змяняцца з-за ўмоў надвор'я / тэмпу групы / фарсмажораў
Але пачнем мы нашу вандроўку з наіцікавейшага месца, дзе знаходзіўся далетапісны Мінск - пойдзем па старажытным гарадзішчы ў в. Гарадзішча і пазнаёмімя з найважнейшым археалагічным помнікам краіны.
Пройдземся шляхамі Усяслава Чарадзея і ўспомнім урокі гісторыі разам с гаспадаром аграсядзібы “Стары Менск”. Ужо 90 гадоў тут ідуць археалагічныя раскопкі, знойдзеныя тысячы экспанатаў. Яны даюць добрае разуменне ўсіх сфераў жыцця тагачасных людзей.
Гэтае падарожжа - перапляценне сусветаў, спалучынне гісторый, цудоўнае месца і найлепшыя знаўцы сваей справы.
Фота: planetebelarus
Стоимость:
Уключана ў кошт:
- экскурсія пазамчышчу;
- Лекцыя і карыстанне астранімічным абсталяваннем;
- Чаяванне.
Не уключана ў кошт:
- трансфер да сядзібы "Стары Менск"
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями и знакомствами