Напрыканцы чэрвеня надыходзяць самыя доўгія дні, самыя кароткія цёплыя ночы. Сонечныя прамяні грэюць ва ўсю моц і надаюць усяму наваколлю магутнасць. Дзень летняга сонцастаяння беларусы здаўна адзначаюць святам Купалля. Мы прапануем яго адсвяткаваць у сядзібе “Стулы”.
Гаспадары сядзібы Ларыса і Аляксандр Быцко - майстры гасціннасці. Іх хата – унікальны куток утульнасці ды спакою, мастацкага прастору і крэатыву. Сядзіба знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы, дзе сярод магутных лясоў жыве казка і беларуская душа.
Наша падарожжа запланавана даўжэйшым і найцікавейшым. У гэты чароўны час хочацца нацешыцца і Сонцам, і добрымі стасункамі. Хочацца шмат адпачываць, шмат гулять, шмат часу радавацца, спяваць, смачна есці і проста не спяшацца. Што мы і будзем рабіць!
Ищите расписание сборных туров в календаре
Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия
21.06 Пятніца
Выезд з Мінску а 15:00 на цягніку. Трансфер з г. Брэста.
19:00 Знаёмства з сядзібай. Пушчанскія байкі і легенды. Прагулка на вёсцы.
Урачыстая вячэра. Вогнішча. Спевы купальскіх песень.
22.06 Субота
Ранішні шпацыр па пушчы і наваколлю (для тых, каму не спіцца).
Сняданак. Наведванне музея Мікалая Тарасюка “Успаміны Бацькаўшчыны”.
Абед.
Збор купальскіх траў у лесе. Майстар-клас па летняму вянку, купальскаму букету.
Прэзентацыя зёлкавай гарбаты і дэгустацыя купальскіх зёлкавых збораў.
Вячэра.
Сямейны тэатр у жанры батлейка.
23.06 Нядзеля
4:30 Едзем на балота Дзікае сустракаць Сонца. Пешы паход па нізіннаму балоту. Сняданак у лесе.
13:00 Абед.
Гамак паці, вольны час.
Ад’езд да Мінску а 16:00.
Вяртаемся ў Мінск каля 21:30
Праграма можа змяняцца ў залежнасці ад умоў надвор'я/тэмпа групы/форс-мажорных абставін.
Падчас Купалля ўсе травы , уся расліннаць набывае чароўны і лекавы сэнс. Уся моц зямлі і сонца перадаецца праз кветачкі і лісце. Пад кіраўніцтвам народнай майстрыцы Ірыны Коваль мы даведаемся пра розныя рэцэпты зёлкавай гарбаты і зробім свой магічны напой. І канешне, будзем рабіць купальскі вянок з саламянымі аздобамі. Гэты будзе шыкоўны абярэг і ўпрыгожванне любой прасторы.
У той жа вёсцы мы наведаем дом-музей Мікалая Тарасюка, нашага генія наіўнай скульптуры. Яго драўляныя фігуры, высечаныя сякерай, раскажуць нам пра жыццё гэтай вёскі і пра яе зніклых насельнікаў. (пабачыць фільм пра Мікалая)
Фото: Валерия Третьяк
Белавежская пушча - гэта апошні дзікі лес Еўропы і сусветная спадчына ЮНЕСКА. Душа найстаражытнага ляснога масіва Еўропы - гэта не толькі звяры, птушкі і расліны, гэта яшчэ і людзі, якія там нараджаюцца, жывуць на сваёй роднай зямлі і чакаюць нас у госці, каб раскрыць таямніцы лясоў, падзяліцца сваімі традыцыямі, здзівіць і натхніць.
Нашым суправаджаючым па лясным і балотным сцежкам будзе фатограф дзікай прыроды, мясцовы жыхар і знаўца пушчы, гід дзікай прыроды - Саша Пекач. Разам мы пойдзем на сустрэчу са світанкам і пачаткам новага лятняга дня, сустрэнемся з дзікай прыродай і пачуем гісторыі аб дзікай прыродзе i пазнеёмімся з сапраўдным нізінным балотам Дзікае.
Стоимость:
Уключана ў кошт:
-Білеты на цягнік да Брэста і назад, трансфер да Стулоў
-Пражыванне ў аграсядзібе «Стулы»
-Два абеды, дзве вячэры і два сняданка (традыцыйная беларуская кухня)
-Наведванне дома-музея разьбы па дрэве Мікалая Тарасюка
-Майстар-класы па рамёствах
-Шпацыры па Белавежскай пушчы і мясцовасці
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами