Саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Беларускія саламяныя вырабы не маюць аналагаў у свеце і сведчаць аб унікальных здольнасцях нашага народу. Прабабулі ўпрыгожвалі сябе, свае пакоі і хаты саламянымі тварэннямі. Рэчы першай неабходнасці таксама рабілі з прыроднага матэрыялу – плялі боты і капялюшы, рабілі кошыкі і люлькі для дзяцей, накрывалі дах хаты саломаю.
І сення саламяныя сувеніры можна набыць на кірмашах, фэстах, выставах і крамах у майстроў, якія захоўваюць традыцыі нашых продкаў і працягваюць удасканальваць нашую нацыянальную каштоўнасць.
Шукайце расклад зборных тураў у календары
Звяжыцеся з намі для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа
10:00 Сустракаемся на м. Малінаўка
10:30 Аглядная экскурсія па Замчышчу “Стары Менск”
11:00-12:00 Наведванне экспазіцый сядзібы, знаёмства з гісторыей г. Мінска
12:00-14:30 Майстар-клас па саламяным вырабам
14:30 Абед
15:30 Ад’езд
Мы прапануем пазнаёміцца з носьбітам народнага рамяства, аўтаркай арыгінальных сюжэтаў і твораў з саломкі - Аленай Грынь. Яна пераняла вопыт саломапляцення ад сваёй роднай бабулі і маці. З цягам часу яе дзіцячае захапленне стала прафесійнай дзейнасцю і стылем жыцця . Алена - ўдзельніца і пераможца шматлікіх нацыянальных і міжнародных конкурсаў і выстаў, сябра Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі. Яе творы ўпрыгожваюць розныя культурныя прасторы ў нашай краіне.
На майстар класе Алена падзеліцца тэхнікамі саломапляцення, навучыць рабіць простыя і вельмі прыгожыя навагоднія і калядныя цацкі, абярэгі ці забаўкі.
Майстар клас будзе праходзіць у археалагічным комплексе на рацэ Менка “Стары Менск”, гістарычным месцы, дзе бэры пачатак гісторыя нашай сталіцы. На аграсядзібе ў в. Гарадзішча звыш 500 экспанатаў Х- ХІ стагоддзяў, адзіны ў Беларусі макет Менскага замка ХІ ст, безліч найцікавейшых прадметаў і каштоўнасцей. Мы наведаем дзве экспазіцыйныя залы і замчышча, пройдземся шляхамі Усяслава Чарадзея і ўспомнім урокі гісторыі.
Фота з сайта сядзібы https://starymensk.by
Кошт:
Уключана ў кошт:
- трансфер з Менску і назад;
- майстар-клас па саломапряценню;
- экскурсія па сядзібе-музею Стары Менск;
- смачны абед.
*кошт індывідуальнага/карпаратыўнага падарожжа разлічваецца па запыце.
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами