Шклянкі, талеркі, келіхі і вазы могуць быць незвычаўнымі і неверагодна цікавымі. Героі нашай вандроўкі – мастацкія творы са шкла, майстры-вытворцы рознакаляровых фігур, калекцыі , калекцыянеры і беларускія славутасці.
Мы наведаем унікальнае прадпрыемства –Шклозавод “Неман” у Бярозаўцы. Кожнаму беларусу вядомы дэлікатныя нёманскія вырабы, амаль у кожнай сям’і ёсць экспанаты і нешта незвычайнае нёманскае. Гісторыя вытворчасці і праца шкловыдзьмувалькаў заслугоўвае нашай увагі і павагі.
Сам завод мае вялікую гісторыю. Напряцягу ўсяго часу ўдасканальваюцца формы і колеры, захоўваецца тэхналогія і магія. Так, сапраўды, на вытворчасці шмат чароўнага і захапляльнага. Вельмі цяжка часам ўявіць, што чалавек можа зрабіць мастацкі шэдэўр са звычайнага пяску і кварцу. Мы пабачым цыкл вытворчасці і даведаемся сакрэты незвычайнай прафесіі.
Фото: Александр Комиссаров
Ищите расписание сборных туров в календаре
Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия
8:00 Выезд з Мінску ад ст. м Малінаўка.
10:00 -12:30 Наведванне музею шкла і вытворчасці крысталю.
13:00 Абед у Навагрудку.
13:30 – 16:30 Наведванне касцела з экскурсіяй. Шпацыр па гораду.
16:30 Знаемства з гаспадарамі Галерэі Качана, экскурсія. Чаяванне.
20:30/21:00 Вяртанне ў Мінск
*таймінг вандроўкі можа змяняцца
Фото: Ольга Скробот
Потым мы адправімся ў Навагрудак - першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага і горад, дзе столькі гісторыі , што нават у галаве не ўкладваецца. Спачатку мы наведаем касцёл Святога Міхаіла Арханёла, спусцімся ў крыпту, паслухаем арган і паднімемся да яго наверх, каб пабачыць сваімы вачыма такі складаны інструмент.
Далей нас чакае кавярня са сваёй кавай "Міцкевіч" і шпацыр па цэнтры Навагрудка, які дае турыстам самыя нечаканыя эмоцыі.
А паміж кавай і шпацырам мы працягнем захапляцца шкляным мастацтвам. Мы пазнаемімся з калекцыянеркай Жаннай і яе незвычайным добразычлівым светапоглядам. Спадарыня акрамя сваёй уласнай калекцыі шкла пазнаёміць нас са светам мастацтва свойго мужа, сучаснага мастака Кастуся Качана.
Навагрудак не адпусціць нас хутка, бо тут можна павольна гуляць на старых вулачках, слухаць легенды і сапраўдныя гісторыі.
Фото: Ольга Скробот
Кошт:
Уключана ў кошт:
- трансфер;
- наведванне музея і вытворчасці шклозавода “Неман”;
- аглядная экскурсія па Навагрудку;
- наведванне мастацкай галереі Кастуся Качана;
- абед у кафэ;
школьнага ўзросту
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами