Між дрэў, бы ў вяночку, адкрыецца воку
Там возера Свіцязь, як дзіва.
Бы хтосьці чысцюткую шыбу звысоку
Сюды апусціў беражліва. ( А. Міцкевіч “Свіцязь”)

Напрыгажэйшаму і чароўнаму возеру каля г. Наваградак прысвечаны паэмы, вершы, легенды, песні і нашыя думкі. Гэта магічнае і чароўнае месца, дзе ў любы час прыемна гуляць уздоўж берага, сядзець на беразе, марыць і адпачываць, чытаць класікаў і адчуваць “душу Возера”.

У новым сезоне нашых вандровак мы запланавалі пешы маршрут вакол аднаго з самых празрыстых азёр - возера Свіцязь.

Фото: Ольга Скробот

Ищите расписание сборных туров в календаре

Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия

8:00 Выезд з Мінску ад ст. м Малінаўка.

10:00 -13:30 Пешы паход вакол возера Свяцязь(5 км).

14:30 Абед у Навагрудку.

15:00 – 19:00 наведванне музея А.Міцкевіча, аглядная экскурсія па Навагрудку.

Вяртанне ў Мінск пасля 21:30.

*таймінг вандроўкі можа змяняцца

 

Восеньскія колеры, шкляная раўніна возера і ўзгоркі Навагрудка чакаюць нашых захапленняў і новых пачуццяў.

Маршрут вакол возера закальцаваны, мы пройдзем пяць з паловай кіламетраў таямнічымі ізвілістымі сцежкамі. Мэта нашай вандроўкі - прыгожыя краявіды, мілаванне прыродай і захапленне мясцовасцю, якую так паэтычна апісваў Міцкевіч, якую пазней празвалі "беларускай Швейцарыяй", бо гэта самая горная мясцовасць нашай краіны!

 

 

Далей мы паедзем у Навагрудак  - першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага і горад, дзе столькі гісторыі , што нават у галаве не ўкладваецца. Мы наведаем Музей Міцкевіча, пачастуем у кавярне каву "Міицкевіча", а потым нас чакае шпацыр з мясцовым гідам па гораду, яка працягне наша знаёмства з жыццем Міцквіца і гісторыяй Навагрудка.

Фото: Ольги Скробот

Кошт:

Уключана ў кошт:

- трансфер;
- экскурсіі;
- абед у кафэ.

 

Дарослыя 200 BYN

Еду в путешествие!

За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами