Зімовая пара - час рамёстваў, рукадзелля і чараўніцтва.
Як вядома, беларуская выцінанка напрыканцы 2024 года была ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецва ЮНЭСКА і з’яўляецца сімвалам і брэндам Беларусі!
Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы. І з самага дзяцінтва мы ўпрыгожваем вокны папяровымі сняжынкамі, выразаем розныя ўзоры, жывел, калядныя і зімовыя сюжэты...А ў руках сапраўдных майстрыц папера ажывае і ператвараецца ў сапраўдныя творы мастацтва.
Фота: https://vytinanka.by
Шукайце расклад зборных тураў у календары
Звяжыцеся з намі для арганізацыі карпаратыўнага ці індывідуальнага падарожжа
8:30 Сустракаемся на чугуначным вакзале
8:52-10:42 Шлях да Маладзечна на электрычцы:)
11:00-12:30 Экскурсія
13:00 Абед
14:00-16:00 Майстар-клас па выцінанцы
17:25 Ад’езд цягніка бізнес–класа
18:20 Вярнанне ў Мінск
Фота: https://vytinanka.by
Сёння выцінанка перажывае другое нараджэнне. Яе паказваюць у музеях, з ёй робяць арт-аб'екты на выставах, яе купляюць дахаты.
1 лютага мы адправімся ў "сталіцу" выцінанкі - Маладзечна. Падчас вандроўкі мы даведаемся аб гісторыі адраджэння забытага папяровага мастацтва, пазнаёмімся з самай знакамітай школай выцінанкі і, канешне, самі будзем ствараць мастацкі твор!
У “дзівосны свет выцінанкі” нас будзе суправаджаць знакамітая Лізавета Чырвонцава - мастачка, якая прысвяціла больш за 30 гадоў працы з выцінанкай. Яе творы складаюць вялікую колькасць экспазіцый у беларускіх і замежных музеях, а таксама знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Менавіта яе выцінанка красуецца ў Мінскім метро і з яе выцінанкамі робяць гадзіннікі. Лізавета з дынастыі беларускіх выцінашчыц і яе досвед – сапраўдны скарб для нас усіх.
Кошт:
Уключана ў кошт:
- экскурсія па музеі;
- майстар-клас па стварэнню выцінанцы;
Не ўключана ў кошт:
- квіткі на электрычку (3 р. квіток "Мінск-Маладзечна" і 11 р. "Маладзечна–Мінск")
- абед у кафе Маладзечна;
Еду ў вандроўку!
За новымі уражаннямі і знаёмствамі