Новы год па-беларуску : пушча, зубры, батлейка
Гэта святочнае падарожжа падобнае на казку. Усё пачынаецца 31 снежня са святкавання Новага году: ветлівыя гаспадары будуць чакаць вашага прыезду пасля працы і іншых клопатаў шумнага горада. Адразу акунаемся ў святочны настрой і сустракаем 2020 год! На наступны дзень пачынаем знаёміцца з месцам. Даведаемся пра гісторыю вёскі і сядзібы, завітаем да пушчанскіх зуброў. А ўвечары вернемся на гадзінку ў дзяцінства з сямейным тэатрам батлейкай ды прыгатуем разам з гаспадыняй качку ў печы на вячэру!
Бліжэйшыя падарожжы:
31 снежня
22.00 – заезд на сядзібу “Стулы” (размяшчэнне, кава, гарбата)
23.00 – святочная вячэра ў культурна-адукацыйным цэнтры “Вясковы рэнесанс” ( у праграме гульні, спевы, танцы, беларускае караоке). Пасля надыхода Новага года магчымы шпацыр па начной вёсцы, паслухаем Калядную пушчу!
1 студзеня
11.00 – сняданне-абед
12.00 экскурсія па вёсцы, квэст-гульня “У пошуках Зюзі”
14.00 – падарожжа на сафары, назіранне за статкам зуброў на волі
16.00 - кулінарны майстар-клас: разам гатуем у печы традыцыйны боршч, запякаем каляднага гуся з бульбай ды гарбузовую кашу!
18.00 – батлейка “Цар Ірад”
19.00- вячэра
2 студзеня
10.00 - сняданне, ад'езд дадому
На зваротным шляху раім наведаць Нацыянальны парк ”Белавежская пушча” і адтуль выправіцца дадому.
Прапанова падыходзіць для невялікай кампаніі (аптымальна - 6 чалавек), якая займае ўвесь дом. Усяго спальных месцаў ад 5 да 7. Гэта сапраўдны вясковы дом з камфортам сучаснага гораду (прыбіральня і душ). Для размяшчэння ў доме ёсць: два аднамесных вясковых ложкі (з артапедычнымі матрацамі), канапа (для 1 ці 2 чалавек), раскладное крэсла (1 месца) і самае салодкае і цёплае месца - вясковая печ (для 1 ці 2 чалавек)!
Кошты:
Уключана ў кошт:
- святочная праграма, экскурсіі па ваколіцах сядзібы, паказ сямейнага тэатру-батлейкі, гастранамічны майстар-клас;
- пражыванне ў рэстаўраваным вясковым доме;
- харчаванне, святочная вячэра (без алкаголю);
НЕ ўключана ў кошт:
(для групы з 6 чалавек - 230 BYN / асоба)
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями, полезными знаниями и знакомствами