Іўеўскі раён: вандроўка па каталіцкай глыбінцы з татарскім акцэнтам  

У Іўеўскі раён не вельмі часта даязджаюць турысты. А дарма - гэта край вельмі прыгожых і разнастайных каталіцкіх касцёлаў. Тут ёсць храмы на любы густ ад XVI і да ХХ ст. Яшчэ тут захаваліся руіны замка Барбары Радзівіл (так-так, менавіта тут, а не ў Нясвіжы) і шляхецкі палац Умястоўскіх - дакладная копія каралеўскага палаца ў варшаўскіх Лазенках. І самае нечаканае - Іўе - гэта традыцыйны цэнтр беларускіх татар, якія маюць у горадзе сваю гістарычную мячэць.

 

Ищите расписание сборных туров в календаре

Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия

8:00 - Адпраўленне з Мінска (ст.м. Каменная горка, паркоўка Green City)

9:45 - Дуды. Унікальны касцёл Раства Багародзіцы. XVIII ст., драўляны, захаваны.

10:30 - Іўе. Горад, які развівае брэнд цэнтра некалькіх рэлігій і не дарма. Бо тут побач жывуць праваслаўныя, каталікі і татары. А даўней жылі яшчэ іўдзеі і пратэстанты. Мы наведаем з вамі Петрапалаўскі касцёл былога бернардынскага ордэна і адзіную ў Беларусі мячэць, якая бесперапынна дзейнічае з канца XIX ст.

13.00 - Абед

14:00 - Жамыслаўль. Шыкоўны (напаўразвалены, але ўсё адно шыкоўны) палац Умястоўскіх канца ХІХ ст., пабудаваны, як копія каралеўскага палаца ў Варшаве.

15:00 - Суботнікі. Касцёл св. Уладзіслава. Храму толькі 100 год, але мясцовы ксёндз Аляксандр называе яго самым захаваным у Беларусі. І пабываўшы там, з гэтым цяжка не пагадзіцца.

16:00 - Геранёны. Гарадзішча і руіны замка Гаштольдаў пачатку XVI ст. побач з якімі захаваўся храм у якім вянчалася знакамітая Барбара Радзівіл. Вельмі гістарычнае і рамантычнае месца.

17:00 - Ліпнішкі. Прыгожы неагатычны касцёл пачатку ХХ ст. Адзін з рэдкіх прыкладаў каменнай муроўкі храмаў таго часу.

19:30 - Прыезд ў Мінск.

Кошт:

Уключана ў кошт:
  • трансфер з Мінска і назад;
  • абед;
  • экскурсійнае суправаджэнне (гід Цімафей Акудовіч).
Дарослыя BYN
Дзеці BYN

5-11 год

* стоимость путешествия рассчитывается по запросу для вашего индивидуального/корпоративного тура!

Еду в путешествие!

За новыми впечатлениями и знакомствами