Падарожжа па Будслаўскай пушчы
Цяпер вакол знакамітага Будслава няма пушчы, але калісьці менавіта густы лес на берагах ракі Сэрвач прыцягнуў увагу манахаў-бернардзінаў, якія арганізавалі тут вырубку леса. Аднойчы ў небе яны ўбачылі вобраз Божай Маці, якая сказала, што будзе апекавацца гэтым месцам... З гэтага ўсё і пачалося. Прайшло ўжо 500 год і Будслаў напраўду стаў месцам паломніцтва для вернікаў і прыцягальнай кропкай на турыстычнай карце Беларусі. Але мала хто ведае, што вакол нацыянальнай святыні захвалася шмат цікавых і каларытных месцаў.
Запрашаем вас у падарожжа па былой Будслаўскай пушчы, каб разам даследаваць і будслаўскую гісторыю і навакольныя цікавосткі: руіны панскіх маёнткаў, старадаўнія храмы, таямнічыя камяні з незразумелымі надпісамі. А таксама мы наведаем былы панскі бровар у вёсцы Ілава, дзе цяпер робяць пладова-ягаднае віно і праводзяць дэгустацыі для турыстаў!
Ищите расписание сборных туров в календаре
Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия
8:30 - Выезд з Мінска
10:00 - Камена. У вёсцы ляжыць валун на якім з XII (!?) ст. захаўся выбіты крыж і надпіс, які мы паспрабуем з вамі расчытаць.
10:30 Даўгінава. Касцёл св. Станіслава XIX ст. звязаны з жыццём Тамаша Зана.
11:30 Будслаў. Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Найвялікшы касцёл у Беларусі, цудатворны абраз Божай Маці, самы стары разны алтар... Усяго не пералічыш. А таксама гісторыя Паўліны Мядзёлкі і рэшткі сядзібнага комплекса Аскеркаў.
13:00 - Абед у фальварку "Раскоша"
14:00 - Ілава. Завод па вытворчасці пладова-ягадных вінаў. Панскі бровар ХІХ ст., дэгустацыя.
15:00 - Сітцы. Руіны палацавага комплекса Дамейкаў XVIII-ХІХ ст. Усяго толькі руіны, але вельмі прыгожыя.
15:45 - Парафьянава. Велічны Касцёл Дзевы Мары пач. ХХ ст.
16:30 - Докшыцы. Вытокі Бярэзіны - самай вялікай ракі Беларусі.
18:30 - Прыбыццё ў Мінск
Кошт:
Уключана ў кошт:
- трансфер з Мінска і назад;
- абед;
- дэгустацыя;
- экскурсійнае суправаджэнне (гід Цімафей Акудовіч).
* стоимость путешествия рассчитывается по запросу для вашего индивидуального/корпоративного тура!
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями и знакомствами