Ашмянскі павет: па замках, храмах і гарадзішчах
Крэва/Баруны/Гальшаны - гэта адзін з класічных турыстычных маршрутаў Беларусі, які апошнім часам набывае новыя абрысы. За адзін дзень тут можна паглядзець столькі прыгожых мясцінаў, што разбягаюцца вочы і закрануць столькі гістарычных тэмаў, што можа заплесціся язык! Але толькі не ў нас.
Каралеўская дынастыя Ягелонаў, ізраільскі прэзідэнт, адраджэнне грэка-каталіцызма, замкавыя прывіды, вялізныя гарадзішчы, францішкане і базыльяне, Ілья Мурамец і Якуб Ясінскі. Усяго не пералічыш! Але затое ўсё можна ўбачыць.
Ищите расписание сборных туров в календаре
Свяжитесь с нами для организации корпоративного или индивидуального путешествия
9:00 - выезд з Мінска (ст.м. Каменная горка)
10:00 - Крэва - руіны замка XIV ст., дзе зараз актыўна праводзяцца рэстаўрацыйныя работы.
11:30 - Баруны - касцёл (былая уніяцкая царква) XVIIIст., дзе захоўваецца шанаваны абраз Божай Маці Барунскай. У Барунах у XIX ст. была адназ буйнейшых школ на тэрыторыі Беларусі. А ў 1980-ых ХХ ст. тут адраджалася Унія.
12:30 - Гарадзішча князёў Гальшанскіх. Адно з самы вялікіх і магутных гарадзішчаў таго перыяда ў Беларусі. Падымемся наверх.
13:00 - Абед у Гальшанах.
14:00 - Гальшаны - францішканскі кляштар XVII ст. Храм цікавы і сам па сабе, як помнік гісторыі і як месца аднаго з самых вядомых у Беларусі полтэргейстаў. Тут вадзіўся прывід, які натхніў Караткевіча на напісанне рамана "Чорны Замак Альшанскі". А вось у ріных замка Сапегаў зусім нядаўна адкрыўся музей, бо там адрэстаўравалі ацалелую вежу. Музей наведаем!
15:30 - Багданава - радзіма мастака Фердынанда Рушчыца, дзе нядаўна быў адбудваны вельмі прыгожы касцёл.
16:30 - Дзясятнікі - могілкі нямецкіх жаўнераў Першай Сусветнай вайны.
17:00 - Вішнева - касцёл Дзевы Марыі XVII ст. з захаванымі шыкоўнымі барочнымі алтарамі. Таксама гэта радзіма Шымона Пэрэса, прэзідэнта Ізраіля
18:30 - Прыбыццё ў Мінск.
Кошт:
Уключана ў кошт:
- трансфер з Мінска і назад;
- абед;
- экскурсійнае суправаджэнне (гід Цімафей Акудовіч).
5-11 год
Еду в путешествие!
За новыми впечатлениями и знакомствами