Шапавалы: унікальная з'ява ў беларускай традыцыі

Ці чулі вы раней пра шапавалаў? Гэта абсалютна ўнікальныя людзі, якія захавалі і пранеслі сваё майстэрства літаральна праз стагоддзі і вось толькі цяпер адчынілі свае дзверы для турыстаў. На працягу двух дзён мы будзем знаёміцца з патомнымі шапаваламі, слухаць незвычайную мову – катрушніцкі лемязень – ды звалім сабе файную шапку для лазні!

Фота: belsat.eu, by-ethno.livejournal, tut.by

Бліжэйшыя вандроўкі:

Субота

А 8 раніцы ад'езд з Менску. Заязджаем у сядзібу да шапавалаў, знаёмімся з Лідзіяй і Валянцінам, іх рамяством, мясцовасцю. Абедаем і пачынаем нашу вандроўку ў культуру з падрыхтоўкі воўны: паглядзім, як працуе кардачосная машына і што трэба зрабіць, каб нарыхтаваць для нашых шапак якасны матэрыял. Хутка пачнём валіць нашы шапкі! Тэхналогія, якую выкарыстоўваюць шапавалы, адрозніваецца ад сучаснай, таму майстар-клас будзе цікавы і вопытным валюшнікам і валюшніцам. Пасля валення, трошкі стомленыя, але задаволеныя сваёй працай, мы пяройдзем да вячэры і размоў з мясцовымі ля вогнішча, і нават песень! Ночыць будзем у намётах на тэрыторыі сядзібы. Вячэрняе вогнішча і ўтульная атмасфера гарантаваны!

Нядзеля

Раніцай пасля сняданку вяртаемся да працы над шапкамі. Працягваем валенне і праз некалькі гадзін атрымліваем амаль гатовую шапку для лазні! Пасля абеду ў нас застанецца час, каб прагуляцца па вёсцы і пагутарыць з Валянцінам пра пчалярства (так, там есць яшчэ і смачны мёд!). Калі будзе час і добрае надвор'е, то наведаем возера побач з сядзібай. Пасля вячэры, захапіўшы зробленыя шапкі, выпраўляемся дадому. У Менску будзем прыблізна а 20:00.

Творчасць дрыбінскіх шапавалаў знаходзіцца ў спісе нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Шапавалы ладзілі летнікі і майстар-класы для даследчыкаў беларускай культуры, этнографаў, прымалі замежных экспертаў, а зараз заклікаюць нас у госці!

Лідзія і Валянцін – ветлівыя гаспадары сядзібы, куды мы едзем валіць шапкі. Яны патомныя шапавалы, ведаюць і любяць сваё рамяство і мову, маюць жаданне гэтым дзяліцца з запрошанымі гасцямі.

Праграма вандроўкі:

 

Дзень першы

Заязджаем у сядзібу да шапавалаў, знаёмімся з Лідзіяй і Валянцінам, іх рамяством, мясцовасцю. Абедаем і пачынаем нашу вандроўку ў культуру з падрыхтоўкі воўны: паглядзім, як працуе кардачосная машына і што трэба зрабіць, каб нарыхтаваць для нашых шапак якасны матэрыял. Хутка пачнём валіць нашы шапкі! Тэхналогія, якую выкарыстоўваюць шапавалы, адрозніваецца ад сучаснай, таму майстар-клас будзе цікавы і вопытным валюшнікам і валюшніцам.

 

Пасля валення, трошкі стомленыя, але задаволеныя сваёй працай, мы пяройдзем да вячэры і размоў з мясцовымі ля вогнішча, і нават песень! Ночыць будзем у намётах на тэрыторыі сядзібы. Вячэрняе вогнішча і ўтульная атмасфера гарантаваны!

На фота – Уладзімір Зюлікаў, бацька Валянціна. Хутчэй за ўсё можна чакаць яго ў госці на нашых выходных. Яшчэ ніжэй у апісанні вы знойдзеце дакументальны фільм Алеся Лапо пра катрушніцкую справу Уладзіміра.

Дзень другі

Раніцай пасля сняданку вяртаемся да працы над шапкамі. Працягваем валенне і праз некалькі гадзін атрымліваем амаль гатовую шапку для лазні! Пасля абеду ў нас застанецца час, каб прагуляцца па вёсцы і пагутарыць з Валянцінам пра пчалярства (так, там есць яшчэ і смачны мёд!). Пасля вячэры, захапіўшы зробленыя шапкі, выпраўляемся дадому.

Алесь Лапо
Рэжысёр

"Таемная мова дрыбінскіх шапавалаў нават для мяне - гісторыка і выхадца з усходняй Магілёўшчыны стала поўным адкрыццём.
Для нашай спрэс культурна ўніфікаванай Беларусі тое, што "катрушніцкі лемязень" дацягнуў да XXI стагоддзя, а яго апошнія носьбіты не забыліся на сваё прафесійнае майстэрства сапраўдны цуд, які, маю спадзеў, яшчэ можна рэанімаваць і скарыстаць у тым ліку для турыстычнай прывабнасці краю.
А пакуль - глядзіце мой дакументальны эцюд, зняты пазамінулай зімой і замаўляйце валёначкі, прасякнутыя чараўніцтвам майстроў-катрушнікаў."

Кошт:

Уключана ў кошт:
  • транспарт з Мінска і назад (паведаміце, калі збіраецеся ехаць на сваім аўто – мы раскажам пра магчымыя зніжкі);
  • майстар-клас ад шапавалаў;
  • матэрыялы для валення;
  • харчаванне на сядзібе;
  • месца ў намеце, спальнік, дыванок.
Дарослыя 140 BYN

и дзеці з 12 год

Дзеці 120 BYN

да 12 год

Дзеці бесплатна

да 6 год

Еду ў вандроўку!

За новымі ўражаннямі, каштоўнымі ведамі і знаёмствамі